У чацвер 21 студзеня ў межах адзінага дня беларускага маўлення вучні 7”В” класа наведалі школьную бібліятэку, дзе прынялі ўдзел у мерапрыемстве “Куточак мой, да скону дарагі…” Класны кіраўнік і супрацоўнікі  бібліятэкі  пазнаёмілі вучняў  з самымі гераічнымі старонкамі гісторыі, значнымі падзеямі горада, якія адбываліся на працягу некалькіх стагоддзяў. Мерапрыемства пакінула ў дзяцей добрыя ўражанні і прыемны настрой.